Вход на сайт

Белорусский

Менавіта адвакат пры пэўных абставінах, можа змяніць лёс чалавека, дапамагчы прадухіліць і вырашыць жыццёвыя праблемы, абараніць гонар і годнасць, бо ў гэтым і есць галоўная мэта дзейнасці адваката.

Не выпадкова слова адвакат, якое адбылося ад лацінскага "advocare"; азначае - клікаць на дапамогу. Але дапамога абавязкова павінна быць своечасовай. Любую юрыдычную праблему, як і любую хваробу лягчэй папярэдзіць. Таму сучасная беларуская адвакатура мае мэтай ў першую чаргу  прафілактыку злачынстваў, правапарушэнняў неабдуманых прававых учынкаў. Зварот да адваката за парадай да ўзнікнення канфлікту або нейкай прававой сітуацыі зэканоміць час, грошы, сілы, дапаможа адбыцца прафесійна і захаваць адносіны ў калектыве, сям ‘і, з суседзямі. Не губляйце час.

Адвакатура ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сабой прававы інстытут, які закліканы ажыццяўляць прафесійную праваабарончую дзейнасць, аказваць кваліфікаваную юрыдычную дапамогу грамадзянам і юрыдычным асобам, усім, хто ў гэтым мае патрэбу. Адвакаты ўдзельнічаюць у тлумачэнні заканадаўства і прававым выхаванні насельніцтва. Ўсёй сваёй дзейнасццю адвакатура служыць прынцыпам законнасці, справядлівасці і гуманізму.

Адным з канстытуцыйных дасягненняў апошніх гадоў у Беларусі, як і ў іншых краінах дэмакратычнай арыентацыі, стала замацаванне ў Асноўным законе палажэння аб тым, што “Кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабод, у тым ліку права карыстацца ў любы момант дапамогай адвакатаў і іншых сваіх прадстаўнікоў у судзе, іншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях і ў адносінах са службовымі асобамі і грамадзянам. У выпадках, прадугледжаных законам, юрыдычная дапамога аказваецца за кошт дзяржаўных сродкаў. Супрацьдзеянне аказанню прававой дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь забараняецца»(арт. 62).

Адвакатура, якая з’яўляецца інстытутам грамадзянскай супольнасці,  мае разам з тым публічна-прававы статус. Прафесійная крымінальная абарона і грамадзянска-прававое прадстаўніцтва, якія  ею ажыццяўляюцца- складовыя часткі сістэмы правасуддзя. Таму развіццё беларускай адвакатуры цесна звязана з гісторыяй судовага ладу і судаўладкавання, ўсёй дзяржаўна-прававой сістэмай і  сацыяльным працэсам.